Закрываць школы на Міншчыне ў сувязі з неспрыяльным надвор'ем пакуль не плануецца

Источник материала:  
26.01.2010 18:57 — Новости Общества
Закрываць школы на Міншчыне ў сувязі з неспрыяльным надвор'ем пакуль не плануецца

У сталічным рэгіёне сітуацыю пастаянна адсочваюць, і калі што мясцовыя ўлады будуць прымаць канчатковае рашэнне – закрываць школу ці не.

Маразы не перашкодзяць вучобе

Закрываць школы на Міншчыне ў сувязі з неспрыяльным надвор'ем пакуль не плануецца. Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні адукацыі.

Напярэдадні апусцелі класныя пакоі ў 28 сельскіх школах Брэстчыны. На тэрмометры было ніжэй 25 градусаў.

У сталічным рэгіёне сітуацыю пастаянна адсочваюць, і калі што мясцовыя ўлады будуць прымаць канчатковае рашэнне – закрываць школу ці не.

Злачынстваў на бытавой глебе ў сталічнай вобласці стала рэгістравацца менш

Амаль на 8% чым пазалетась. Пра гэта заявілі на адмысловай канферэнцыі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

Крыху палепшыліся вынікі працы з хранічнымі алкаголікамі і з асобамі, якія не займаюцца выхаваннем уласных дзяцей. Так, амаль 98% абавязаных бацькоў у Мінскай вобласці працаўладкаваны. Зараз на Міншчыне праваахоўнікі праводзяць чарговую акцыю па выяўленні асобаў, якія вядуць «нездаровы лад жыцця». Працягнецца яна да 6 лютага.

На Міншчыне ўзмацняюць работу ў сферы процідзеяння наркаманіі

І асабліва — сярод моладзі. Толькі што ў вобласці завяршылі шэраг аператыўных мерапрыемстваў, мэтай якіх было выявіць кропкі збыту, а таксама спажывання наркотыкаў і таксічных рэчываў. Сітуацыя не радуе. У абласной наркалагічнай службе зараз на уліку амаль дзве з паловай тысячы чалавек. Але, як прызнаюцца праваахоўнікі, рэальныя лічбы ў разы большыя. І колькасць злачынстваў па лініі наркакантролю ў рэгіёне вырасла на 15%.

Лепшым следчым Міншчыны па выніках мінулага года прызнана супрацоўніца Клецкага раённага аддзела ўнутраных спраў Вікторыя Грэбянюк

На рахунку маёра міліцыі сотні раскрытых правапарушэнняў. Галоўнае ў рабоце следчага – умець супастаўляць факты і быць сапраўдным псіхолагам. І ў пацярпелых, і ў абвінавачваемых свае версіі. Звесці іх у адно і разблытаць справу – для гэтага патрэбен сапраўдны талент.

Трыста тысяч беларусаў сёлета могуць разлічваць на адрасную сацыяльную дапамогу

І гэта больш, чым летась. Справа ў тым, што згодна з новымі дакументамі крытэрый аказання матэрыяльнай дапамогі павышаны да 150% бюджэту пражытковага мінімуму.

Усяго на сацыяльную падтрымку ў Беларусі выдзеляць амаль 100 мільярдаў рублёў. Толькі на Міншчыне яе атрымаюць больш за 35 тысяч чалавек.

Колькасць кацельняў на мясцовых відах паліва павялічваюць на Міншчыне

Зараз у рэгіёне амаль 300 цеплаагрэгатаў — а гэта больш за 80% — працуюць на дровах і пілавінні. Так, у Бярэзінскім раёне з амаль 70 кацельняў толькі 3 паляць газам і мазутам. Сыравіна, за якой будучыня – пелеты і шчэпкі – лічаць спецыялісты.

Усяго ў Беларусі па праграме энергазберажэння да 2010 года доля мясцовых энэргарэсурсаў павінна складаць 25%.

Аб'ёмы будаўніцтва амаль напалову выраслі на Уздзеншчыне

Каля трох тысяч «квадратаў» жылля здалі ў рэгіёне летась. Прычым, «прыбаўляе» не толькі горад, але і вёска — 30 тут узвялі аднакватэрных дамоў. Нарошчванне будаўніцтва патрабуе дадатковай рабочай сілы – спецыялістаў сталі прыцягваць з суседніх раёнаў. Развіваецца на Уздзеншчыне і індывідуальнае будаўніцтва. Жыхары раёна – і не толькі – набываюць зямельныя ўчасткі і ўзводзяць уласнае жыллё.

 

Палацава-паркавы комплекс у Кухцічах патрабуе тэрміновага аднаўлення

Комплекс — архітэктурны твор XVI стагоддзя, і уключаны ў каталог «Помнікі свету». А каталог гэты – як «Чырвоная кніга». У ім аб'екты, якія чалавецтва можа страціць, калі не прыме своечасовых захадаў.

Усё, што засталося ў Кухцічах — кальвінскі сбор, два флігелі і старажытны парк. Кухцічы некалі былі культурна-асветніцкім цэнтрам. Адсюль бярэ вытокі беларускае кнігадрукаванне, адсюль жа пайшло і распаўсюджванне кальвінізму на Беларусі.

←Расея адтэрміноўвае спрашчэньне мытнага кантролю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика