Журналісту Сяргею Серабро вярнулі канфіскаваную тэхніку

Источник материала:  
26.01.2010 17:35 — Новости Общества

Віцебскі журналіст Сяргей Серабро сёння наведаў Упраўленне папярэдніх расследаванняў МУС. Следчая Аксана Муравіцкая вярнула рэдактару «Народных навін Віцебска» канфіскаваныя 13 дзён таму кампутары, а таксама фотаапарат.

Па словах Сяргея Серабро, тэхніка нават не была распакаваная, усё было ў пячатках яшчэ з ператрусу. Ніякіх следчых дзеянняў не было. На думку журналіста, канфіскацыя рабілася з мэтай паралізаваць на нейкі час працу сайту «Народных навін Віцебска».

На панядзелак следчая выпісала Сяргею Серабро позву з’явіцца ва Упраўленне ў якасці сведкі. Аднак не пазначана па якой менавіта справе.

←Лукашенко ознакомится с новым генпланом Минска в первом полугодии 2010 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика