Міклашэвіч: канстытуцыйнае мысленне чыноўнікаў і дэпутатаў узрастае
На прэс-канферэнцыі, што адбылася ў аўторак, 26-га студзеня, кіраўнік Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Пётр Міклашэвіч падвёў вынікі працы за 2009 г.
У правытнасці, было адзначана, што ў 2009 г. у Канстытуцыйны суд паступіла 1274 звароты, з якіх 1217 – ад прыватных асоб. Негледзячы на такую вялікую колькасць зваротаў, толькі 10 спраў былі адпраўленыя на перагляд.
У размове з журналістамі П.Міклашэвіч закрануў тэму адпаведнасці Канстытуцыі краіны Мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам, альтэрнатыўнай службы, пастаноў аб магчымасці праводзіць аператыўныя мерапрыемствы без санкцыі пракурора і іншыя пытанні. Адносна Мытнага саюза спадар Міклашэвіч заўважыў, што сутнасць падпісаных дакументаў у КС не правяралася, так як гэта патрабуе звароту ў суд кіраўніка дзяржавы, альбо адпаведных органаў. У справе канстытуцыйнасці пастановы аб аператыўных дзеяннях без дазволу пракурора П.Міклашэвіч адзначыў, што КС выступае за санкцыянаванне падобнай дзейнасці праваахоўчых органаў судовымі пастановамі, як гэта прынята ў большасці еўрапейскіх краін. Невыкананне канстытуцыйнага права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу спадар Міклашэвіч назваў прыкрым прыкладам, які сведчыць аб патрэбе далейшага ўдасканалення працы КС.
Неледзячы на гэта, Пётр Міклашэвіч адзначыў станоўчыя зрухі ў выкананні рашэнняў Канстытуцыйнага суда і ўзрастанні аўтарытэту гэтай установы. «Рашэнні КС забяспечваюцца высокім аўтарытэтам. Іх выканане сведчыць аб узрастанні канстытуцыйнага мыслення ў чыноўнікаў і дэпутатаў. Сёння няма падстаў гаварыць, што КС у Беларусі не дзейнічае» – адзначыў яго кіраўнік.