Завяршыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Туркменістана ў Беларусь
Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск разам з Гурбангулы Бердымухамедавым.
У аэрапорце кіраўнікам дзяржаваў быў прадэманстраваны нізкападлогавы аўтобус МАЗ.
Пасля гэтага адбылася афіцыйная цырымонія развітання. Аляксандр Лукашэнка асабіста правёіў свайго калегу на борт самалёта.
Кіраўнік туркменскай дзяржавы знаходзіўся ў Беларусі з двухдзённым афіцыйным візітам.
Учора, 25 студзеня, прайшлі перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Туркменістана, у выніку якіх быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў наконт двухбаковага супрацоўніцтва на якасна новым узроўні стратэгічнага партнёрства. Бакі падпісалі пакет дакументаў, што датычацца ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы, адукацыйнай, супрацоўніцтва ў галіне паставак беларускай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай тэхнікі і гарадскога транспарту.
У другі дзень візіту ў Беларусь прэзідэнт Туркменістана наведаў беларускія прадпрыемствы МАЗ, МЗКЦ, МТЗ, зрабіў аглядную экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.