Прэзідэнт Туркменістана наведаў Нацыянальную бібліятэку Беларусі
26.01.2010 13:46
—
Новости Общества
Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, які знаходзіцца ў Мінску з двухдзённым афіцыйным візітам, наведаў сёння Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Туркменскі лідэр зрабіў аглядную экскурсію па бібліятэцы, пабываў у чытальных залах, музеі рэдкай кнігі.
Пасля завяршэння экскурсіі да яго далучыўся кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Потым у бібліятэцы адбыўся рабочы абед прэзідэнтаў.