Расія прапануе Беларусі крэдыт $2 млрд на закуп нафты

Источник материала:  
26.01.2010 10:59 — Новости Общества

Нафтаперапрацоўчыя заводы могуць спыніцца, калі пастаўкі нафты не адновяцца ў ранейшым аб"ёме.

«Пампавання сыравіны ў кірунку Мазыра 24 студзеня не было, а пастаўка на Наваполацкі НПЗ за суткі склала ўсяго 6 тысяч тон», — паведаміла Reuters 25 студзеня крыніца ў гэтай сферы. Калі прапампоўка сыравіны ў бліжэйшы час не адновіцца ў поўным аб"ёме, прадпрыемствы будуць вымушаныя перавесці ўстаноўкі на рэжым рэцыркуляцыі.

Пампаванне расейскай нафты ў напрамку беларускіх НПЗ за першыя 24 дні студзеня 2010 года склала каля 592 тысяч тон, у той час як меліся пусціць больш чым у 2 разы вялікшы аб"ём.

25 студзеня беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм"ерам краіны Уладзімірам Сямашкам прыбыла ў Маскву для абмеркавання ўмоў паставак нафты ў 2010 годзе. Першы дзень перамоваў не прынёс значных вынікаў.

Затое 25 студзеня таксама прайшла інфармацыя аб тым, што Расея гатовая даць Беларусі крэдыт для аплаты расейскай нафты ў 2010 годзе. «Расея гатовая даць Беларусі крэдыт на суму, эквівалентную аб"ёму вывазных мытаў, якія будуць выкарыстоўвацца для дадаткова ўзгодненых закупак нафты», — заявіла ПРАЙМ-ТАСС крыніца, блізкая да перамоваў бакоў па ўмовах паставак нафты.

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы перапрацоўваюць штогод больш за 21 млн. тон нафты. Адзіным пастаўшчыком нафты ў Беларусь па-ранейшаму застаецца Расія. Да 2007 года Беларусь не плаціла Расеі мыту за перапрацоўваемую нафту. З 2007 года, згодна з падпісаным пагадненнем, Беларусь стала плаціць траціну ад узроўню экспартнага мыта, устаноўленага Расіяй.

У 2010 годзе Беларусі пакуль не ўдалося дамовіцца аб ільготных умовах набыцця расейскай нафты, таму наша краіна ў цяперашні час закупляла яе, выбіраючы бязмытную квоту.

←Цена нефтяной "корзины" ОПЕК опустилась до минимума за пять недель

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика