Сусветны банк прафінансуе рэканструкцыю дарогі Мінск — Гомель
Сусветны банк пацвердзіў намер аб выдзяленні крэдыту ў памеры 150 млн долараў ЗША на рэканструкцыю аўтадарогі
У дэпартаменце адказалі, што арыенціровачныя тэрміны падпісання пагаднення аб выдзяленні пазыкі запланаваныя на другое паўгоддзе 2010 года, а пачатак паступлення крэдытных сродкаў чакаецца ў першым квартале 2011 года. Сумесна з банкам вядзецца падрыхтоўка неабходных матэрыялаў па гэтым пытанні.
У «Белаўтадары» таксама падкрэслілі, што мэтанакіраваная праца па прыцягненні замежных інвестыцый для рэалізацыі дарожных праектаў вялася на працягу ўсяго мінулага года. Інвестыцыйныя прапановы па рэканструкцыі ўчасткаў аўтамабільных дарог, што злучаюць Мінск з абласнымі цэнтрамі, у тым ліку і дарогі
Дарожныя інвестыцыйныя праекты былі таксама паказаны на
Падчас падпісанага з французскай кампаніяй «Буіг» мемарандума аб узаемаразуменні праводзіцца работа па інвестыцыйным праекце рэканструкцыі дарогі
Аўтадарога М5 Мінск — Гомель, якая супадае з еўрапейскім маршрутам E271, уваходзіць у склад галіны B дзевятага пан’еўрапейскага транспартнага калідора. Дарога адгаліноўваецца ад магістралі М4 у раёне пасёлка Прывольны і праходзіць міма Мар’інай Горкі, Асіповічаў, Бабруйска, Жлобіна да Гомеля.
У 1994–1998 гадах урад Беларусі прыцягваў крэдыт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 50 млн долараў ЗША для прывядзення ў адпаведнасць з міжнароднымі патрабаваннямі аўтадарогі М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі, якая мае працягласць па тэрыторыі Беларусі 610 км.