Май на ўвазе і май. Загсы заахвочваюць уступаць у шлюб у любую пару года

Источник материала:  
26.01.2010

Цяперашняе пакаленне прымхлівае — дату жаніцьбы хлопцы і дзяўчаты гатовы назначаць не на кожны дзень і нават месяц. Лічыцца, напрыклад, што, калі ажэнішся ў маі — “маяцца” будзеш. Не будзеш! Забабоны не пацвярджаюцца практыкай, запэўніваюць спецыялісты.Між тым статыстыка няўмольная: летась у маі ў загсах сталіцы “аформіліся” 723 пары, а ў жніўні — 2445, у верасні — 2050. У сакавіку 637 — быў пост. Апошнім часам людзі сталі дужа прымхлівыя, многія зважаюць на народны і царкоўны календары.— І гэта нягледзячы на тое, што 1 і 9 мая — найвялікшыя нацыянальныя святы! А прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія бралі шлюб у маі, маюць па трое дзяцей, хаця пасля вайны жылі ў зямлянках. Што ж палохае сучасную моладзь? — разважае начальнік аддзела загс Маскоўскага раёна Мінска Наталля Баранава. — Толькі назва месяца? Але ж колісь у нас, як і цяпер ва ўкраінцаў, ён называўся травень. І ніхто не “патравіўся”. Нагадаю між тым, што 15 мая адзначаецца Дзень сям’і.Зрэшты, ёсць і пазітыўная тэндэнцыя. Са слоў Наталлі Мікалаеўны, у сталіцы ў 2009 годзе заключана 16 510 шлюбаў, пры тым што ў 2008-м — 16 137, а ў 2003-м — 14 517. Рост адбываецца штогод і няўхільна. І адначасова зніжаецца колькасць разводаў. Як паведаміла начальнік аддзела дэмаграфічнай і сацыяльнай статыстыкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска Таццяна Бабук, у сталіцы ў 1999 годзе развялося 9165 пар, а летась толькі 7920.Цешаць  і  лічбы  нара-джальнасці. У 2003 годзе ў загсах сталіцы зарэгістравана 16 268 немаўлят, а залетась — 23 054.Каханню падуладныя ўсе ўзросты — гэту народную мудрасць пацвярджаюць сухія лічбы. Летась у Мінску было зарэгістравана 289 жаніхоў і 153 нявесты, якім больш за 60 гадоў.

←Работа по расписанию. В Столбцовском районе заботу о передвижении жителей взяло на себя дочернее унитарное предприятие “Миноблавтотранса” — “Автобусный парк № 17”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика