Рэальны заробак у 2009 годзе зменшыўся на 0,4%

Источник материала:  
25.01.2010 10:43 — Новости Общества

Рэальны налічаны заробак (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у 2009 годзе ў параўнанні з 2008 годам зменшылася на 0,4%. Такія звесткі абнародаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У снежні 2009 года ў параўнанні з лістападам рэальная зарплата павялічылася на 6,5%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у Беларусі ў 2009 годзе склала 998,3 тыс. рублёў. У снежні — 1 млн. 93 тыс. рублёў, у параўнанні з лістападам яна павялічылася на 7,9%, ці 80,1 тыс. рублёў.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў снежні 2009 года складала 1 млн. 188,3 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1 млн. 480,3 тыс., на прадпрыемствах транспарту — 1 млн. 238,2 тыс., у арганізацыях сельскай гаспадаркі — 681,3 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1 млн. 2,3 тысячы.

Работнікі устаноў аховы здароўя у снежні зарабілі ў сярэднім 840,8 тыс. рублёў, у тым ліку дактары — 1 млн. 444,5 тыс., сярэдні медперсанал — 816 тыс., малодшы медперсанал — 514 тысяч.

Ва установах адукацыі сярэдняя снежаньская зарплата склала 750,7 тыс. рублёў, у тым ліку зарплата настаўнікаў — 819,6 тыс., прафесарска‑выкладчыцкага складу — 1 млн. 801,6 тысячы.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў снежні па галінах быў зафіксаваны ў работнікаў навукі і навуковага суправаджэння — 1 млн. 787 тыс. рублёў, мінімальны — у работнікаў сацзабеспячэння — 640 тыс. рублёў.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў снежні быў адзначаны ў Мінску — 1 млн. 507 тыс. рублей, мінімальны — у Магілёўскай вобласці (938,8 тыс. рублёў). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 969,5 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 млн. 22,9 тыс., Гродзенскай — 988,7 тыс., Мінскай — 1 млн. 32 тыс., Віцебскай — 942,4 тыс. рублёў.

←Ружанский дворец: восстановление из пепла…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика