Сярэдні заробак у снежні склаў 1 млн 93 тыс.

Источник материала:  
25.01.2010 09:40 — Новости Общества

Сярэдні налічаны заробак у Беларусі работнікаў у снежні склаў 1 млн 93 тыс. 17 рублёў паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У лістападзе ён быў 1 012 903 рублі. За кошт пераднавагодніх выплат ды «13-х» заробкаў ён вырас ажно на 7,9%.

1 млн 93 тыс. 17 рублёў — гэта па стане на сёння 382 амерыканскія даляры, ці 270 еўра. Да дэклараванага сярэдняга заробку ў 1,5 млн застаецца 407 тыс. рублёў.

Сярэдні заробак рабочых і служачых у снежні склаў 1 115 338 рублёў (у лістападзе — 1 031 281 рубль).

←Белорусские спасатели сегодня примут участие в чемпионате МЧС по лыжным гонкам.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика