Мілінкевіч і Казулін праігнаравалі Палітраду АДС
24 студзеня, пасля больш чым гадавога перапынку, у Мінску прайшло чарговае пасяджэнне палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл.
Пасяджэнне адбылося ў шыкоўнай зале гатэля «Краўн Плаза» ў сталіцы. На яго сабраліся 89 чалавек, у тым ліку 28 членаў палітрады, дэпутаты з рэгіёнаў, дыпламаты (пасол Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Польшчы, Чэхіі, Італіі, Венгрыі, Літвы, Эстоніі, Офіса АБСЕ ў Мінску).
Аднак на Палітраду не прыйшлі запрошаныя на яе прадстаўнікі Руху за Свабоду, а таксама Аляксандр Казулін і лідэры «Еўрапейскай кааліцыі».
Выступаючы на пасяджэнні сустаршыня АДС, лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, альтэрнатывы Аб’яднаным дэмакратычным сілам ва ўмовах дыктатуры няма. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах «безадказна дзейнічаюць тыя, хто спрабуе разбурыць гэтую пляцоўку па каардынацыі дзеянняў дэмакратычных сіл».
Кіраўнік
У сваю чаргу ветэран беларускай палітыкі Юрый Хадыка заявіў, што кааліцыя на мяжы распаду. Паводле яго слоў, палітрада не збіралася ўжо паўтара года і ніводзін з сустаршыняў кааліцыі ў сваім выступленні не растлумачыў прычыну гэтага.
Праз адсутнасць кворуму палітрадат не змагла прыняць у склад АДС арганізацыі «Саюз
Палітрада вырашыла, што АДС павінны прадоўжыць працу па вызначэнні прынцыпаў вылучэння адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта.
У той жа час раней запланаваныя Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі на пачатак 2010 года праймерыз не адбудуцца, паведаміў агенцтву БелаПАН 24 студзеня сустаршыня АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Разам з тым ён зазначыў, што «ад праймерыз ніхто не адмаўляецца». «Цяпер ідзе дыскусія як аб часе, так і аб фармаце іх правядзення», — сказаў палітык.
Лябедзька таксама паведаміў, што «калі ўсё будзе нармальна, то правядзенне праймерыз можа быць сумешчана па часе з мясцовымі выбарамі», якія пройдуць 25 красавіка.
Першапачаткова АДС заяўлялі аб намеры правесці праймерыз на агульнарэспубліканскім узроўні, каб вызначыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл, у другой палове 2009 года. Затым было вырашана правесці іх спачатку на ўзроўні аднаго — Аршанскага — раёна ў