Расія адмяняе афармленне часовага ўвозу аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі

Источник материала:  
23.01.2010 15:34 — Новости Общества

25 лютага Расія адмяняе афармленне часовага ўвозу аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі.

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі 23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Увайшла ў сілу пастанова Савета міністраў Расійскай Федэрацыі аб тым, што 25 лютага адмяняецца афармленне часовага ўвозу ў Расію, — сказаў ён. — Разам з тым набывае моц адзін з артыкулаў Мытнага кодэкса Расійскай федэрацыі, згодна з якім грамадзяне Рэспублікі Беларусь будуць запаўняць дэкларацыі пры ўвозе.

Мы вядзем перамовы з Расіяй, каб яны адпавядалі тым тэрмінам, як і дзейнічаў часовы ўвоз, — паўгода».

Шпілеўскі падкрэсліў, што 1 ліпеня 2010 года гэты парадак увогуле павінен быць адменены ў сувязі з уваходжаннем у дзеянне адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, якая скасоўвае межы паміж краінамі.

←Изучать иностранный язык в кинотеатре. Лучшие киноленты на польском, немецком, норвежском и хорватском языках теперь на большом экране.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика