Ключы ўручыў міністр
23.01.2010 01:03
—
Новости Общества
Усяго паўтара года спатрэбілася будаўнікам, каб здаць у эксплуатацыю 60-кватэрны жылы дом у Мар'інай Горцы -- для сем'яў вайскоўцаў 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння.
Гэтага жылля ваеннаслужачыя і іх сем'і чакалі больш за дзесяць гадоў. Таму для многіх з іх уручэнне ордэраў стала знакавай падзеяй у жыцці. Тым больш што ключы ад кватэр уручаў міністр абароны Рэспублікі Беларусь Юрый Жадобін.
У бліжэйшай перспектыве -- будаўніцтва яшчэ трох службовых дамоў для вайскоўцаў, што дазволіць цалкам зняць з парадку дня жыллёвае пытанне ў Пухавіцкім гарнізоне. А гэта, у сваю чаргу, паслужыць паляпшэнню ў раёне дэмаграфічнай сітуацыі.
Мікалай ГРЫГАРОВІЧ, “БН”.