Новая латарэя Дзмітрыя Лукашэнкі

Источник материала:  
22.01.2010 19:53 — Новости Общества

У нядзелю 24 студзеня на БТ стартуе новая латарэя — «КЕНО». Яе распачынае кампанія «Спорт‑пары», якая ўжо мае «Спортлато 5 з 36».

Заснавальнікамі Закрытага акцыянернага таварыства «Спорт‑пары» восенню 2008 года сталі ПУП «СЕН‑КО», беларуска‑англійскае прадпрыемства «Дзелавая сець», а таксама Прэзідэнцкі спартовы клуб. Апошні ўзначальвае сярэдні сын Лукашэнкі — Дзмітрый.

Менавіта прэзідэнцкаму клубу належыць дзве траціны статутнага фонду кампаніі.

У Беларусі існуе некалькі латарэйных кампаній — «Беларускія латарэі» (праводзіць перадачу «Ваша лато»), «Беларуская спартыўная латарэя» («Суперлато»).

Усе гэтыя прадпрыемствы блізкія да дзяржавы. Латарэйны бізнес прыносіць немалыя прыбыткі. Вось і атрымліваецца, што сфера латарэй у Беларусі практычна цалкам манапалізаваная ўладамі.

←Страна трудоголиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика