Маладыя актывісты ўшанавалі памяць каліноўцаў надпісамі на снезе + фота
22.01.2010 12:37
—
Новости Общества
Раніцай 22 студзеня актывісты Моладзі БНФ і маладых хрысціянскіх дэмакратаў адзначылі ўгодкі пачатку паўстання (1863) пад кіраўніцтвам Каліноўскага.
У некалькіх раёнах Мінска на схілах каля праезжай часткі былі зроблены надпісы чырвонай фарбай на снезе: «1863 — АДВАГА», «1863 — ГОНАР», «1863 — ВОЛЯ», «1863 — ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ» і намаляваныя бел‑чырвона‑белыя сцягі.
Такім чынам, на вуліцах Магілёўская, Няміга, праспекце Дзяржынскага ды інш. мінакам нагадалі каштоўнасці, за якія змагаліся нашыя продкі.