Слаўны горад. Полацк афіцыйна стаў культурнай сталіцай Беларусі

Источник материала:  
22.01.2010

Учора дадзены старт грамадска-культурнай акцыі — “Культурная сталіца краіны”. Адбылося гэта ў “слаўным градзе Полацку”, як называў сваю малую радзіму Францішак Скарына. Міністр культуры Павел Латушка, уручаючы гораду спецыяльны дыплом, ад-значыў: з мноства гарадоў Полацк выбраны таму, што тут асаблівае стаўленне да захавання гістарычных каштоўнасцей і памнажэння духоўнай спадчыны.На працягу года ў Полацку пройдзе выстава карцін Івана Хруцкага, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння мастака. У музеі беларускага кнігадрукавання адкрыецца выстава кніг Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Полацк стане пляцоўкай для канцэртных праграм Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.Павел Латушка лічыць неабходным планаваць сродкі ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах для таго, каб у культурных сталіцах краіны з’яўляліся новыя аб’екты культуры. Міністр культуры, абгрунтоўваючы сваю думку, спаслаўся на еўрапейскі вопыт. Галоўнай перавагай культурнай сталіцы Беларусі над іншымі гарадамі, на думку спадара Латушкі, з’яўляецца тое, што “яе жыхарам будуць даступныя лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры”. Тут пройдуць выставы, канцэрты лепшых калектываў краіны. Палачане чакаюць гасцей!

←Нас стало меньше. Особенно мужчин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика