У Чэрвеньскім і Крупскім райспажыўтаварыствах выкрылі «фінансавыя піраміды»

Источник материала:  
21.01.2010 17:59 — Новости Общества
У Чэрвеньскім і Крупскім райспажыўтаварыствах выкрылі «фінансавыя піраміды»

Вынікі праваахоўнай дзейнасці падвялі ў абласной пракуратуры

Спецыялісты адзначылі зніжэнне ўзроўню злачыннасці. Выключэнне складаюць Вілейскі, Дзяржынскі, Мінскі раёны і Жодзіна. Менш сталі фіксаваць цяжкіх злачынстваў. Разам з тым, вырасла колькасць злоўжыванняў у сферы гандлю.

Апошнія «гучныя справы» — выкрыццё «фінансавых пірамід» у Чэрвеньскім і Крупскім райспажыўтаварыствах. Так, у Чэрвені загадчык крамы абвяла вакол пальца банкіраў. І нажылася амаль на паўтара мільярда рублёў. Арганізатар «крымінальнага спрута» зараз за кратамі.

У крымінальным топ-лісце першыя радкі займаюць парушэнні ў сферы зямельнага заканадаўства — незаконная рэалізацыя ўчасткаў, самазахоп зямлі, немэтавае выкарыстанне надзелаў. Асабліва гэта характэрна для прысталічча.

Заклапочаны абласныя пракуроры іростам рэцыдыўнай злачыннасці. У Дзяржынскім, Маладзечанскім, Смалявіцкім, Уздзенскім, Чэрвеньскім раёнах і ў Жодзіне раней судзімымі здзяйсняецца палова ўсіх злачынстваў. І тут праблема не толькі ў недаскаласці заканадаўства, але і ў неналежнай прафілактычнай рабоце.

Прыярэтатам сацыяльна-эканамічнага развіццця Беларусі і Міншчыны прысвечаны чарговы дзень інфармавання насельніцтва ў сталічным рэгіёне

У год якасці прадпрыемствы будуць працаваць эфектыўней, а ўзровень жыцця насельніцтва павінен значна павысіцца. Стаўка на мадэрнізацыю вытворчасці, інавацыі і экспарт. Пры гэтым, фінансавая скарбонка Міншчыны захавае сацыяльную накіраванасць. Паводле прагнозаў, да канца года сярэдні заробак бюджэтнікаў вобласці перавысіць 400 долараў у эквіваленце.

Фермерскую ініцыятыву заахвочваюць на Міншчыне

Цяпер у вобласці каля паўтысячы прыватных сельгасвытворцаў. Стаўку на жывёлагадоўлю зрабіў фермер з Чэрвеньскага раёна Сяргей Кіявец. Адрамантаваў разбураную ферму і пачаў вырошчваць свіней. Справа пайшла ўгору. Цяпер гаспадар працуе не толькі на сябе, але і забяспечвае стабільнай працай дзесяць чалавек.

50 год Салігорскай станцый хуткай медыцынскай дапамогі

Гісторыя ўстановы пачыналася з невялічкага паста і аднаго дзяжурнага аўтамабіля. Сёння штат супрацоўнікаў — 150 чалавек. 11 мабільных брыгад круглыя суткі трымаюць руку «на пульсе» здароўя жыхароў шахцёрскага горада.

Акцыя па прафілактыцы шкодных звычак сярод моладзі стартавала на Клеччыне

Агітацыйная работа праводзіцца ў гандлёвых кропках. Пры спробе набыцця алкаголю ці тытуню падлетак не толькі пачуе адмову ад прадаўца, але і атрымае каляровы буклет. Паводле першых вынікаў, акцыя мае плён. Другі раз падлетак за бутэлькай ці цыгарэтай у краму не пойдзе. У выніку – змяншаецца колькасць правапарушэнняў, а маладзёжнае асяроддзе бачыць цвярозы сэнс жыцця.

←Более 36 тыс. проверок планируют провести в I полугодии контролирующие и надзорные органы Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика