Airbaltic будзе лётаць з Вільні ў Лондан

Источник материала:  
21.01.2010 17:37 — Новости Общества

Латвійская нацыянальная авіякампанія airBaltic 4 сакавіка гэтага года распачынае палёты з Вільні ў Лондан (аэрапорт Гэтвік).

Як адзначыў камерцыйны дырэктар airBaltic Тэра Таскіла: «Дзякуючы выгаднай палітыцы збораў, віленскі аэрапорт стаў больш прывабным для авіякампаній, і аirBaltic рада прапанаваць прадпрымальнікам і турыстам новы маршрут — Вільня — Лондан».

Авіякампанія будзе выконваць рэйсы двойчы на тыдзень — па чацвяргах і суботах на самалёце Boeing 737-300. Працягласць палёту складзе 2 гадзіны 55 хвілін, паведамляе delfi.lt.

Як паведамляла раней НН, з 29 красавіка авіякампанія Star1 Airlines павялічвае колькасць палётаў з Вільні ў Лондан.

Цяпер самалёты гэтай авіякампаніі будуць лётаць у Лондан не пяць, а шэсць разоў на тыдзень (апроч суботы).

←Офтальмологи, неврологи и хирурги – в дефиците

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика