Сігнальны ліхтар запалены

Источник материала:  
21.01.2010 15:19 — Новости Общества

22 студзеня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей правядзе перамовы з сябрамі Грамадска‑кансультацыйнай рады, створанай пры Адміністрацыі.

12 лістапада Макей абвясціў аб прыпыненні дзейнасці рады на няпэўны час. Гэта рашэнне было матывавана тым, што некаторыя сябры ўтварэння называлі Раду «бутафорскай і дэкларатыўнай структурай».

У свой час Грамадска‑кансультацыйная рада была створаная, як пляцоўка для перамоваў паміж уладай і грамадзянскай супольнасцю. У склад Рады ўвайшлі старшыня ТБМ Алег Трусаў, старшыня БХК Алег Гулак, былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, рэдактар БДГ Пятро Марцаў, эканаміст Леанід Заіка і іншыя.

Чаму кансультацыі па аднаўленні Рады будуць праходзіць цяпер. «Мне хацелася б верыць, што гэта сведчыць пра тое, што працэс лібералізацыі ў нашай краіне не скончаны», — кажа А.Гулак.

А ці паўплываў на гэта нафтавы канфлікт з Расіяй. «Знешнія фактары ў гэтым адыгрываюць далёка не апошнюю ролю», — дадае праваабаронца.

←Сравните цены на белорусский, турецкий и испанский помидоры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика