Звесткі перапісу: Колькасць насельніцтва Беларусі — 9 млн 489 тыс
21.01.2010 11:39
—
Новости Общества
Паводле папярэдніх звестак перапісу, колькасць насельніцтва Беларусі на 14 кастрычніка 2009 года склала 9 млн 489 тыс.
Пра гэта паведаміў на брыфінгу 21 студзеня старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Уладзімір Зіноўскі.
Згодна ж з тымі папярэднімі звесткамі, мужчын у Беларусі налічваецца 46,6%, жанчын — 53,4%.
У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі гаражане складаюць 74%
(7 млн. 52 тыс.), вяскоўцы — 26% (2 млн. 437 тыс.)