МЗС: У экспарце зброі Беларусь строга трымаецца нормаў міжнароднага права

Источник материала:  
21.01.2010 10:38 — Новости Общества

У экспарце зброі Беларусь строга прытрымліваецца норм міжнароднага права. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў, каментуючы інфармацыю пра ўнясенне ў Кангрэс ЗША законапраекта «Акт аб уліку беларускіх паставак зброі».

«Дзейнасць Рэспублікі Беларусь у дадзенай сферы ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам і міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны ў гэтай сферы», — сказаў ён.

Як раней паведамлялася, «Акт аб уліку беларускіх паставак зброі» прадпісвае Дзярждэпартаменту ЗША штогод даваць парламентарыям справаздачы аб беларускіх пастаўках зброі. Гэтыя справаздачы павінны ўтрымліваць інфармацыю пра «аб’ёмы і механізмы экспарту ўзбраенняў і спадарожных паслуг урадам Беларусі і беларускімі прадпрыемствамі, уключаючы даходы ад такіх здзелак і патэнцыяльную ролю ўрада і прадпрыемстваў Расіі ў гэтым экспарце».

Дзярждэпартамент таксама павінен ацэньваць стан складоў зброі, якія засталіся ў Беларусі з часоў СССР, і магчымасці беларускіх прадпрыемстваў у вытворчасці зброі для экспарту.

Акрамя гэтага, у справаздачах Дзярждэпа павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб пастаўках Беларуссю зброі ў «любую краіну, якая ацэньваецца як дзяржава, што падтрымлівае тэрарызм ці якая адмаўляецца ад супрацоўніцтва з ЗША ў контртэрарыстычных аперацыях, уключаючы Венесуэлу».

Як адзначаецца ў законапраекце, экспарт зброі Беларуссю з 1999 па 2006 год афіцыйна ацэньваецца ў адзін мільярд даляраў. Такім чынам, Беларусь з’яўляецца адзінаццатай у свеце краінай па аб’ёме экспарту зброі. Пры гэтым у дакуменце падкрэсліваецца: «Рэальны аб’ём паставак беларускай зброі можа быць значна большым за афіцыйны, бо апублікаваныя дагаворы аб гандлі зброяй могуць не ўключаць сакрэтныя пагадненні, заключаныя прадстаўнікамі беларускага ўрада ці прадпрыемствамі, якія належаць дзяржаве».

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

←Программа господдержки малого предпринимательства до 2012 года принята в Минской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика