Справу экс-дырэктара ДФР накіроўваюць у суд

Источник материала:  
20.01.2010 12:24 — Новости Общества

Былога галоўнага фінансавага міліцыянта краіны вінавацяць у стварэнні ў буйной злачыннай арганізацыі. Эпізод адносіцца да ягонай бытнасці намеснікам начальніка КДБ па Брэсцкай вобласці.

Справа былога дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Анатоля Грамовіча накіроўваецца ў суд, паведамляе БелаПАН. Яго арыштавалі 15 студзеня 2009 года. Генпракуратура выставіла Грамовічу надзвычай сур’ёзныя абвінавачанні — яму закідваецца стварэнне злачыннай арганізацыі ці ўдзел у ёй, здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (ч.3 арт.285 КК). Паводле гэтага артыкула, абвінавачанаму пагражае ад 10 да 15 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Матэрыялы гучнай справы датычаць падзеяў 2001 года, калі А. Грамовіч займаў пасаду намесніка начальніка Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці.

Глядзі яшчэ:
Рыхтуецца працэс былога галоўнага фінансавага міліцыянта краіны

←Количество коррупционных преступлений в Беларуси в 2009 году возросло почти на четверть

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика