Казахстан таксама прэтэндуе на беларускія НПЗ

Источник материала:  
20.01.2010 11:58 — Новости Общества

Заява Астаны прагучала на фоне чарговага абвастрэння расійска-беларускіх энергетычных перамоваў.

Чарговы раунд энергетычных перамоваў паміж Расіяй і Беларуссю ізноў праваліўся. Затое скарыстацца паглыбленнем супрацьстаяння Масквы і Мінска захацелі ў Казахстане. Учора Астана заявіла пра інтарэс да беларускіх нафтавых актываў, піша расійская «Газета».

Пра планы Казахстана пашырыць энергетычнае супрацоўніцтва з Мінскам заявіў учора пасол рэспублікі ў Беларусі Анатолій Смірноў. Паводле ягоных словаў, Казахстан гатовы забяспечыць загрузку беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) у любой колькасці, каторую яны змогуць прыняць.

«Гэтае пытанне абмяркоўвалася прэм’ерамі і прэзідэнтамі дзвюх краін ужо даўно, але да стварэння Мытнага саюза нам заміналі высокія мыты», — заявіў Смірноў на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску.

Цяпер перад Астаной адкрылі магчымасці не толькі для паставак свайго паліва ў Беларусь, але і для далейшага экспарту прадуктаў нафтаперапрацоўкі ў Заходнюю Еўропу, адзначыў пасол. Пры гэтым ён недвухсэнсоўна даў зразумець, што Астана хацела б выступаць не толькі як пастаўшчык сыравіны, але і паўдзельнічаць у капітале беларускіх нафтавых актываў. «Беларускія НПЗ трэба мадэрнізаваць і павялічваць аб’ём перапрацоўкі», — сказаў Смірноў.

Мацуецца раскол паміж хаўруснікамі

Цікава, што заява Астаны прагучала на фоне чарговага абвастрэння расійска-беларускіх энергетычных перамоваў.

←"Минск-Арена" идеально подходит для проведения детского и взрослого "Евровидения" - С.Стокселиус

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика