Даляр падняў кошт жытла
19.01.2010
—
Новости Общества
Так, праграма «зарабіла» на доларавым дэпазіце ды жылой нерухомасці. Акцыі беларускага бровара «Аліварыя» за апошнія тыдні не змяніліся ў кошце. А вось залатыя зліткі прынеслі праграме мінус.
«Золата трохі ўпала ў кошце. Інвеставанне ў золата з’яўляецца альтэрнатывай інвеставанню ў валюты ды каштоўныя паперы, — каментуе эксперт «Асабістага капітала» эканаміст Серж Наўродскі. — Таму як толькі міравая валюта долар умацаваўся — адразу знізіўся попыт на золата, і гэта адбілася на міравым кошце гэтага метала».
Прапануйце ў каментарах вашы варыянты інвеставання. У якія актывы, даступныя ў Беларусі варта ўкладаць грошы на кароткі ці доўгі тэрмін? Самыя цікавыя прапановы праграма спраўдзіць у эфіры.