Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

Источник материала:  
18.01.2010 18:55 — Новости Общества
Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

У адным будынку – харчовыя крамы і магазіны бытавой тэхнікі, а таксама рэстаран на 80 месцаў. Кошт аб'екта – 2,5 мільярда рублёў.

Каля 150 мільёнаў пайшло на абсталяванне. Акрамя таго, працу ў новым гандлёвым комплексе атрымалі 18 чалавек.

Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

Прарыўным павінен стаць 2010 год для аграрыяў Міншчыны

Сельгасвытворчасць у параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі неабходна павялічыць на 11,5%. Такія планы агучыла кіраўніцтва вобласці. Вялікія надзеі ўскладваюць на хлеб. Сёлета яго патрэбна сабраць на чвэрць больш, чым летась – не менш 2,5 мільёнаў тон. Павялічаны заданні па ільну, цукровых бураках, гародніне, бульбе.

Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

У Мінаблвыканкаме патрабавалі ад аграрыяў актывізаваць падрыхтоўку да сяўбы

Пакуль жа – не без праблемаў. У шэрагу сельгасарганізацый – цяжкасці з угнаеннямі, тэхнікай, палівам. Праўда, дбайныя гаспадары рыхтавацца да «вясны» пачалі яшчэ «восенню». У СВК «Кухчыцы» Клецкага раёна ўжо завяршаюць рамонт пасяўных агрэгатаў. Гатовую тэхніку захоўваюць на спецыяльных пляцоўках пад дахам. Увогуле, «кухчыцкі» машынны двор прызнаны лепшым па выніках адмысловага агляду.

Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

Больш за 300 тысяч беларусаў сёлета могуць разлічваць на сацыяльную дапамогу

Выдаткі на яе складуць каля 97 мільярдаў рублёў. На дзяржаўную падтрымку змогуць прэтэндаваць больш людзей. Паводле указа Прэзідэнта, крытэрый аказання матэрыяльнай падтрымкі павышаны да 150% бюджэту пражытковага мінімуму. Уведзены і новы від дапамогі – на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, а таксама камунальных паслуг. Толькі на Міншчыне сёлета на адрасную сацыяльную дапамогу накіруюць 14,5 мільярдаў рублёў. Грошы атрымаюць больш за 35 тысяч чалавек.

Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

Ветэранам Вялікай айчыннай акажуць матэрыяльную дапамогу да юбілею Перамогі

На гэта ў Беларусі выдзелена 17 мільярдаў рублёў. Грошы атрымаюць 90 тысяч чалавек. Сёння кожны шосты ветэран – адзінокі чалавек, а кожны трэці – жыве на вёсцы.

Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

Адпраўка маладога папаўнення ў войска пачалася ў Беларусі

Да канца студзеня на службу накіруюцца каля 10 тысяч маладых людзей. Асаблівая ўвага – здароўю прызыўнікоў. У воінскіх часцях навабранцы пройдуць дадатковае абследванне. Медработнікі будуць таксама кантраляваць фізічныя нагрузкі і сачыць за адаптацыяй маладых салдат.

Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

Новы від паслуг – дапамогу дызайнера ў афармленні ўласнага жылля – можна замовіць на Капыльшчыне

Шторы, дываны, падушкі здольны дадаць новыя фарбы ў будзённы інтэр'ер. Калі раптам кліент разгубіўся з выбарам тканіны або колеру, на дапамогу прыйдзе спецыяліст. Дызайнер прафесійным вокам акіне кватэру і ўлічыць усе патрабаванні заказчыка.

Першы чэмпіянат Беларусі па лоўлі рыбы з лёду на зімовую мармышку прайшоў у прысталіччы

Паўсотні заўзятых рыбаловаў выцягвалі з лунак акунёў, ляшчоў і карпаў. Да слова, другі этап рэспубліканскіх спаборніцтваў пройдзе напачатку лютага на Вілейскім вадасховішчы. І бліжэй да вясны беларускія рыбакі перанясуць свае вуды за Акіян. На сусветным чэмпіянаце ў ЗША Беларусь прадставяць адразу шэсць каманд.

Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

Валейбольная каманда Морацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Клецкага раёна стала лепшай ў вобласці

Чэмпіёнскі тытул дазволіць цяпер юным гульцам прадставіць Міншчыну на рэспубліканскім турніры. Да перамогі каманда ішла 7 год. Пад кіраўніцтвам прафесійных трэнераў падлеткі здолелі не толькі зліцца ў адзіны калектыў, але і перайсці на новы ўзровень майстэрства. Дарэчы, у Морачы выхоўваюць яшчэ і прафесіяналаў для айчыннай школы вольнай барацьбы. Пакуль жа, уся увага – валейбалістам. Перад адказнымі паядынкамі трэніроўкі ў іх доўжацца амаль ўвесь дзень.

У праваслаўных – пярэдадзень Хрышчэння

Ён папярэднічае аднаму з самых значных хрысціянскіх святаў – Богаз'яўлення – у памяць хрышчэння Ісуса ў водах Іардана. Паводле царкоўнага статуту, напярэдадні Богаз'яўлення павінен выконвацца строгі пост. У гэты дзень у храмах здзяйсняецца Вялікае водаасвячэнне – вернікі прыходзяць за святой вадой. Яшчэ адна традыцыя – купанне ў палонцы. Існуе павер'е, што гэта дапамагае загартаваць цела і ўмацаваць дух.

Суперсучасны гандлёвы комплекс адкрылі ў Чэрвені

←В Беларуси появятся еще две комнаты опроса детей-жертв насилия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика