Садом і Гамора ў МУС і КДБ

Источник материала:  
18.01.2010 18:13 — Новости Общества

У інтэрнэце забіў чарговы фантан бруду пра ўнутранае жыццё беларускіх сілавікоў.

На сайце belaruspartisan.org з"явіўся матэрыял-гутарка, прысвечаны карупцыі ў вышэйшых шэрагах беларускіх праваахоўных органаў.

У якасці асобы, якая раскрывае таямніцы, выступіў былы капітан МУС Вячаслаў Дудкін. Не просты опер з раёна. Калісьці ён быў набліжаным да кіраўніка міністэрства Уладзіміра Навумава і займаўся карупцыяй у заклята канкурэнтнай сткруктуры КДБ.

У траўні мінулага году капітан Дудкін выехаў у Расію, дзе знаходзіцца і зараз, хаваючыся ад беларускага камітэту дзяржбяспекі. Які, паводле слоў былога капітана, шукае яго «па адмысловай схеме».

Дудкін распавядае шмат цікавага. Маўляў, міністр Навумаў быў адзіным, хто насамрэч узяўся за раскрыццё карупцыі ў КДБ. І прыводзіць канкрэтны прыклад, як мінская бізнэсвумэн Ганна Доўгая, тапіўшы за краты за ўласныя махінацыі, распавяла пра свае сувязі — усялякага характару — з палкоўнікамі КДБ М.Міхалапам і А.Мяцеліцам. Гісторыя тая заблытаная і неадназначная. Але ў выніку абодва падпалкоўнікі трапілі ў турму на працяглыя тэрміны. Што і пацягнула за сабой сапраўдную вайну паміж КДБ і МУС.

У гэтую вайну ўцягнутыя самыя розныя людзі: ад кіраўніка дзяржавы, які асабіста вызваліў Ганну Доўгую з турмы, да капітана Дудкіна, які цяпер хаваецца ад таго самага КДБ у Расіі.

Расповед капітана Вячаслава Дудкіна здольны ўразіць любога нармальнага чалавека. Карціна, апісаная ім, нагадвае расійскія палітычныя дэтэктывы пачатку 90-ых. Вядома, што варта крытычна ставіцца да гэтай гісторыі. У каментарах нейкая, без сумневу дасведчаная, асоба расказвае і пра грахі самаго Дудкіна. Але ж гразі, гразі...

Наколькі прагнілай з’яўляецца беларуская дзяржаўная сістэма, калі МУС і КДБ, якія павінны абараняць закон і дзяржаву, змагаюцца паміж сабой ў ачарненні адно аднога? Прычым для ачарнення выкарыстоўваюць любыя метады. Перамагае той, хто здолее даказаць большую колькасць злачынстваў, здзейсненых супернікам.

Меркаваць аб гэтай прыхаванай вайне мы можам толькі па больш-менш гучных адстаўках і прызначэннях. Усе акалічнасці закуліснай вайны невядомыя нікому.

←В храмах Беларуси прошло первое освящение воды по случаю Крещения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика