«Абсалютбанк» выставіў на рэалізацыю некалькі абменнікаў у Мінску

Источник материала:  
15.01.2010 18:01 — Новости Общества

ЗАТ «Абсалютбанк» выставіла на рэалізацыю па астаткавым кошце некалькі сертыфікаваных пунктаў абмену валют у Мінску.

Як растлумачылі ў «Абсалютбанку», такое рашэнне прынята кіраўніцтвам банка ў сувязі з планамі скарачэння сеткі пунктаў абмену валют.

На сайце банка паведамляецца, што на рэалізацыю выстаўлены пункты абмену валют у Мінску па вул. Усходняя, 48 (магазін «Востокторг»), абсталяваны па 1‑м класе трываласці; вул. Філімонава, 7 (магазін «Дорорс»), абсталяваны па 1‑м класе ўстойлівасці; вул. Б. Хмяльніцкага, 8 , абсталяваны па 3‑м класе ўстойлівасці; пр‑кт Незалежнасці, 143/1 (крама «Продалекс»), абсталяваны па 1‑м класе ўстойлівасці.

У «Абсалютбанку» падкрэслілі, што ўсе пункты абмену валют з’яўляюцца прыбытковымі і маюць пастаянную кліенцкую базу.

Нагадаем, у снежні ў Мінску два абменныя пункты гэтага банка былі абрабаваныя. У адным з выпадкаў 21‑гадовая касір была забіта.

Пасля гэтага кіраўніцтва «Абсалютбанка» прыняло рашэнне закрыць большую частку абменных пунктаў банка на час абсталявання дадатковымі сістэмамі аховы і бяспекі.

Абодва злачынствы пакуль нераскрытыя.

←Драўляны Менск аджывае свой век

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика