“Маем гонар быць з Вамі знаёмымі…”

Источник материала:  
“Маем гонар быць з Вамі знаёмымі…”У Міжнародным адукацыйным цэнтры сябры і сваякі ўчора віншавалі з юбілеем Станіслава Шушкевіча. Віншавалі са спазненнем, бо непасредна ў дзень 75-годдзя Станіслаў Станіслававіч знаходзіўся з лекцыямі ў Злучаных Штатах Амерыкі.

"Спадар прэзідэнт, маю гонар быць асабіста знаёмым з Вамі” – такім і словамі пачыналася віншавальная тэлеграма юбіляру ад прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага. Даслаў свае віншаванні і былы прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Біл Клінтан. І толькі ад беларускай улады не прагучала ні слова ўдзячнасці першаму кіраўніку незалежнай Беларусі. Больш за тое, Станіслаў Шушкевіч па-ранейшаму атрымоўвае такую мізэрную пенсію, што прэтэндуе на занясенне ў Кнігу рэкордаў Гінэса, пра што з гумарам расказаў у невялікім фільме пра самога сябе, падрыхтаваным спецыяльна да юбілея. А яшчэ ў фільме Станіслаў Станіслававіч сыграў на раялі знакамітую “Мурку”, прачытаў вершы свайго дзяцінства і прызнаўся, што да сённяшняга дня галоўным  са зробленага лічыць вывад з тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі.

 Шмат цеплых словаў прагучала ў гэты вечар. Але найчасцей першы кіраўнік незалежнай Беларусі чуў у свой адрас слова “дзякуй”. “Дзякуй!” за адчуванне  свабоды; “Дзякуй!” за беларускую мову, якая ў поўны голас загучала ў нашай краіне; “Дзякуй!” за дадзеную надзею, што Беларусь выйдзе з цемры; “Дзякуй!” за Беларусь.

 Дарэчы, госці і юбіляр дамовіліся сутрэцца праз 25 год. Станіслаў Шушкевіч запрасіў усіх прысутных і паабяцаў, што на сваё стагоддзе з лекцыямі нікуды не з’едзе.

←Права антимонопольного органа в Беларуси расширены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика