Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

Источник материала:  
14.01.2010 18:41 — Новости Общества
Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

Прэмію ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці атрымалі салігорскія трыкатажнікі

Усяго высокай узнагароды ўдастоены 10 прадпрыемстваў краіны. Яшчэ 7 арганізацый сталі дыпламантамі спаборніцтва.

Конкурс на суісканне прэміі ў галіне якасці ў Беларусі праводзяць з 1999 года. Яго лаўрэатамі сталі 160 прадпрыемстваў. Адметна, што кожны раз у спісе пераможцаў — вытворцы сталічнай вобласці. «Першыя ў якасці» атрымоўваюць дыпломы і прэміі, а таксама права выкарыстоўваць адмысловы знак на сваёй прадукцыі.

Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

Нясвіжскія жывёлаводы, пэўна, таксама могуць разлічваць на прэміі

У раёне ўстанавілі рэкорд Беларусі па надоях – атрымалі ад каровы ажно 7 тысяч 23 кілаграмы малака. Усяго «малочная прыбаўка» на адну жывёліну ў гаспадарках сталічнай вобласці склала амаль 260 кілаграмаў.

У лідэрах таксама Клецкі, Смалявіцкі, Мінскі і Слуцкі раёны. У цэлым на Міншчыне па выніках мінулага года атрымалі мільён 433 тысячы кілаграмаў малака. Што амаль на 6 працэнтаў больш, чым пазалетась.

Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

У Капыльскім раёне пабудавалі новы малочна-таварны комплекс

Жытло для жывёл у СВК «Старыца-Агра» узводзілі менш года і цяпер тут «кватаруюць» 700 кароў. Ферма аснашчана сучасным абсталяваннем. У дзвюх залах адначасова могуць даіцца 28 буронак.

На будаўніцтва фермы было выдзелена 11 мільярдаў рублёў. 350 чалавек – дарэчы, з мясцовых падрадчыкаў – будавалі «малочную фабрыку».

Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

Вытворчасць антыбіётыкаў адкрываюць на Лагойшчыне

У маі новае фармацэўтычнае прадпрыемства атрымае ліцэнзію, у ліпені – тут ужо запусцяць канвеер. Яго магутнасць — больш за 6 мільёнаў флаконаў у год. Прадукцыяй будуць забяспечваць не толькі ўнутраны рынак. Ужо заключаны кантракты на пастаўку лекаў у Расію і Кітай.

Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

На Капыльшчыне з'явіўся новы від паслуг - афармленне жылля

Цяпер жадаючыя зрабіць інтэр'ер сваіх пакояў непаўторным могуць звярнуцца да спецыялістаў. Шторы, дыванЫ, падушкі, мэбля – дызайнеры ўлічаць усе пажаданні заказчыкаў. Перш чым ўзяцца за працу, спецыяліст наведвае «апартаменты» кліента, робіць эскіз, падказвае дзе можна набыць той ці іншы матэрыял.

««Прафілактыка ВІЧ у сферы працы» - адмысловы праект Беларускай грамадскай арганізацыі Чырвонага крыжа рэалізуюць на БелАЗе

На прадпрыемстве створана валанцёрская група, якая займаецца інфармацыйным лікбезам па праблеме ВІЧ. Акрамя таго, на заводзе наладжана раздача сродкаў засцярогі ад хваробаў, якія перадаюцца палавым шляхам. Такая карпаратыўная антыСНІД-кампанія — першая на Міншчыне.

Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

«Адпрацоўвалі» наздвычайныя сітуацыі спецыялісты Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і таварыства ратавання на водах: паказвалі, як выцягнуць чалавека з-пад лёду, аказаць яму першую дапамогу. Спецыялісты адзначылі, пакуль трымаецца мароз сітуацыя на рэках і азёрах Міншчыны – стабільная. Летась у рэгіёне ахвярамі вады сталі 135 чалавек. І часцей за ўсё — па прычыне ўласнай неасцярожнасці.

Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

Жодзінскія міліцыянеры праводзяць аперацыю «Арсенал»

Яе мэта — выявіць тых грамадзян, якія незаконна захоўваюць зброю, боепрыпасы і выбуховыя прыстасаванні. У выніку спецмерапрыемстваў да адказнасці было прыцягнута 20 чалавек.

Адначасова праваахоўнікі аб'явілі кампанію па добраахвотнай здачы вогнестрэльнай зброі. У выніку было здадзена больш за сто «ствалоў». Большасць з іх — газавыя пісталеты.

Вучэнні па ратаванні людзей на вадзе правялі ў прысталіччы

 

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей адзначае 15-годдзе

У яго фондах – больш за 8 тысяч экспанатаў. Гэта калекцыі жывапісу, графікі, нумізматыкі, такацтва. Штогод у выставачных залах Нясвіжскай скарбніцы арганізуюць каля 15 экспазіцый. З 1996 года музей стаў пляцоўкай рэспубліканскага фестывалю камернай музыкі «Музы Нясвіжа».

←Андрей Андрусевич: Беларусь могут вынудить приостановить строительство АЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика