Галіне Лукашэнка далі грамату
14.01.2010 15:27
—
Новости Общества
![]() |
Фота: www.naviny.by |
Адпаведная пастанова падпісана 8 студзеня 2010 г.
Як адзначана ў дакуменце, Галіна Радзівонаўна адзначана за “шматгадовую плённую працу, вялікую грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у арганізацыю аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва Шклоўскага раёна”.
На жаль, шырокай публіцы амаль не вядомая дзейнасць, якой займаецца маці Віктара і Дзмітрыя Лукашэнка. Галіна Радзівонаўна вельмі рэдка з’яўляецца на публіцы. Яна, у адрозненне ад першых лэдзі іншых краін, нават не суправаджае Аляксандра Лукашэнку на пратакольных мерапрыемствах.
Як паведаміў “Народнай Волі” прэс-сакратар прэм’ер міністра Аляксандр Цімашэнка, звычайна ўзнагароджаным ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць букет кветак і грамату. Ад адказу на пытанне, ці атрымала ўжо свой букет Галіна Радзівонаўна, прэс-сакратар прэм’ер-міністра дыпламатычна ўхіліўся. “Я не ведаю”, - сказаў ён…
Для даведкі
Ганаровая грамата Савета міністраў з'яўляецца заахвочваннем за заслугі ў дзяржаўным, гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве і ўмацаванні абароназдольнасці Беларусі.
Рашэнне пра ўзнагароджанне Ганаровай граматай прымаецца пастановай Савета міністраў па прадстаўленні міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў, творчых саюзаў і г.д.
Ганаровай граматай могуць узнагароджвацца як грамадзяне, так і прадпрыемствы.
Згодна з паведамленнямі інфармацыйных агенцтваў, год таму з 8 да 10 базавых велічынь быў павялічаны памер грашовых выплат грамадзянам, узнагароджаным Ганаровай граматай Савета міністраў.