Норма ўвозу — 1 000 еўра
14.01.2010 15:05
—
Новости Общества
Норма ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў Беларусі ва ўмовах дзеяння Мытнага саюза пакуль застаецца ранейшай. То бок для кожнай краіны розная.
Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі.
Зараз ідзе распрацоўка дакументаў, якія рэгулююць норму ўвозу тавараў фізічнымі асобамі. «Мяркую, будзе сярэдні арыенцір», — сказаў Шпілеўскі. Пакуль ідуць перамовы паміж мытнымі органамі Беларусі, Расіі і Казахстана, якую норму ўвозу выбраць.
Нагадаем, што для ўсіх трох краін яна розная. У Беларусі дзейнічае норма ўвозу тавараў на 1 тыс. еўра.