Саакашвілі падзякаваў Беларусі за «стойкасць» у непрызнанні Абхазіі

Источник материала:  
14.01.2010 14:24 — Новости Общества

Прэзідэнт Грузіі, сёння ў рамках энергетычнай канферэнцыі ў Батумі, правёў сустрэчу з віцэ‑прэм’ерам Беларусі Андрэем Кабяковым.

Прэзідэнт Грузіі падзякаваў віцэ‑прэм’еру за працяг палітыкі непрызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Саакашвілі адзначыў, што высока цэніць палітыку Беларусі і тое, што большая частка беларускіх дэпутатаў падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі, «нягледзячы на ціск рознага характару». «Мы вельмі цэнім прынцыповасць, дальнабачнае, мудрасць беларускага кіраўніцтва па двухбаковых адносінах», — сказаў прэзідэнт Грузіі.

Міхаіл Саакашвілі выказаў упэўненасць, што ў далейшым сувязі паміж дзвюма краінамі будуць паглыбляцца.

←Открытый чемпионат по брейк-дансу пройдет в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика