МЗС: Пра беларусаў на Гаіці нічога невядома
Інфармацыя пра магчымае знаходжанне беларускіх грамадзян у зоне бедства на Гаіці адсутнічае, паведамілі ў прэс‑службе МЗС.
Нагадаем, што землятрус магнітудай 7 адбыўся на Гаіці 12 студзеня. Яго эпіцэнтр знаходзіўся на адлегласці 15 км на паўднёвы захад ад сталіцы дзяржавы Порт‑а‑Прэнса. Услед за гэтым Гаіці скаланулі яшчэ два падземныя штуршкі магнітудай 5,9 і 5,5. Удар стыхіі прывёў да шматлікіх ахвяр сярод насельніцтва. Дакладную колькасць загінулых і параненых пакуль устанавіць цяжка.
Як паведаміў кіраўнік урада Гаіці Жан‑Макс Бельрыў, колькасць пацярпелых ад стыхійнага бедства можа перавысіць 100 тыс. чалавек. Паводле звестак міжнародных гуманітарных арганізацый, у выніку землятрусу пацярпела да 3 млн. чалавек, пры гэтым прыкладна 600 тыс. атрымалі раненні.