Источник материала:  
13.01.2010 17:22 — Новости Общества

Акцыянерная кампанія па транспарце нафты «Транснефць» працягвае прапампоўванне нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе кампаніі.

Беларусь і Расія дагэтуль не ўзгаднілі ўмовы паставак нафты. Дата аднаўлення перамоў па гэтым пытанні па‑ранейшаму невядомая.

З пачатку года пастаўкі нафты на беларускія НПЗ ажыццяўляліся ў адпаведнасці з раней заключанымі кантрактамі. Як заявіла 11 студзеня прэс‑сакратар «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка, «нафта паступае ў Беларусь у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі, нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у планавым рэжыме». Паводле яе слоў, у поўным аб’ёме ажыццяўляецца таксама транзіт расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусі.

Планавалася, што з 11 студзеня беларускія прадпрыемствы працягнуць заключэнне кантрактаў з расійскімі нафтавымі кампаніямі на далейшыя пастаўкі нафты, аднак інфармацыю пра гэта ў канцэрне «Белнафтахім» пацвердзіць не атрымалася.

←Самые дорогие модели 2009 года, фото

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика