Ваўкавыск: у дзіцячым цэнтры тэмпэратура 16 градусаў
13.01.2010
—
Новости Общества
Зараз там звыш 100 дзетак з Гарадзенскай і іншых абласьцей. Дырэктарка Натальля Чыканава сказала мне, што нізкая тэмпэратура — толькі на другім паверсе. Там, зь яе слоў, знаходзяцца толькі старшаклясьнікі — усяго 24 чалавекі.
Спадарыня Чыканава сказала нашаму радыё, што неаднаразова пісьмова і вусна зьвярталася да кіраўніцтва райвыканкаму і пра гэтую праблему там ведаюць, але даць ёй рады, з тэхнічных прычын, ня могуць.
Я зьвярнуўся да намесьніка старшыні Ваўкавыскага райвыканкаму Аляксандра Рудамётава, які адказвае за ацяпленьне ў горадзе. Зь яго слоў, ён нічога пра гэта ня ведае. Сёньня ж спадар Рудамётаў паабяцаў наведаць рэабілітацыйны цэнтар і ўва ўсім разабрацца.