Сёння ў праваслаўных — Шчодры вечар
13.01.2010
—
Новости Общества
Другая куцця. Увечары 13 студзеня святкавалі Другую, Тлустую, Багатую, Мясную, Шчодрую куццю.Другі святочны дзень Калядаў раней прыпадаў на сустрэчу Новага года, таму ў кожнай хаце імкнуліся змадэліраваць дабрабыт сям’і на ўвесь будучы год у адпаведнасці з існуючым павер’ем: «Як сустрэнеш Новы год, такім ён і будзе»; «з чым застаў чалавек Новы год — з тым ён застанецца да канца»; «любыя навагоднія лішкі і нястачы, спакой і спрэчкі ды іншае паказваюць на тое, што чакае чалавека на працягу года».
Першае правіла: на святочным стале павінна было быць як мага больш страў, улічваючы разнастайнасць традыцыйнай народнай кухні, якая адпавядала кожнай пары года. На стол падавалі кілбасы, «наліваху», сальцісон, блінцы з грэчневай мукі, сыр, масла, грыбны суп (поліўку), мочаныя яблыкі, квашаную капусту, ягадныя кісялі.
Другая куцця — Багатая, Мясная, таму «без парсюка й Каляды не Калядамі».
Даўней нашы продкі абавязкова перад Калядамі калолі кормнага падсвінака: «каб Каляды не гневаліся да далі на ўсё добры ўраджай, а на гавяду харошы прыплод». У Шчодры вечар у кожнай хаце на стале стаяла засмажаная або звараная свіная галава — сімвал дабрабыту і пладавітасці.
Лічылася, калі гаспадыня напячэ перад Новым годам бліноў або аладак, то ў яе гаспадарцы скаціна будзе «гладкай».
Абавязкова варылі абрадавую кашу — куццю. Употай ад усіх гаспадыня клала ў яе пярсцёнак. Калі на пачатку вячэры яго зачарпне гаспадар, то ўвесь год сям’я будзе жыць багата.
У гэты вечар стараліся есці вельмі акуратна, каб нават крошкі не сыпаліся. Акрамя таго, хлеб наразалі і на заўтрашні дзень.
Гэтыя рытуальныя дзеянні маглі паспрыяць таму, што члены сям’і на працягу года не будуць рэзаць рукі.
Гаспадыні рыхтавалі на Другую куццю шмат ежы, каб было чым пачаставаць гасцей і знаёмых. Шчодры стол забяспечваў гаспадару прыбытак на працягу ўсяго года. Адсюль і назва Другой каляднай куцці — Шчодры вечар.
У гэты вечар распачыналася шчадраванне. На гэты раз вёску абыходзілі дзяўчаты. Сярод сваіх сябровак яны абіралі самую прыгожую — «Шчодру», апраналі яе ў самыя вытанчаныя строі, галаву ўпрыгожвалі вяночкам з рознакаляровых папяровых стужак. Яны ішлі ад хаты да хаты, віншавалі гаспадароў з Новым годам, жадалі здароўя, сямейнага дабрабыту, добрага ўраджаю, маладым людзям — хуткага шлюбу, прыбытку, поспехаў і г.д.
«Хто перад Калядамі жывёлу добра даглядае, той перад Вялікаднем за хвост не падымае» — сярод шматлікіх рытуальных дзеянняў на Каляды значнае месца займалі дзеянні ў адносінах да хатняй жывёлы. На Шчадрэц ішлі ў хлеў і абавязкова частавалі куццёй ўсіх жывёл.
Гаспадыня карміла курэй куццёй на разасланым абрусе, «каб прывязаць да дому», ці з рэшата — «каб несліся ў сваім доме»; звязвала поясам якія‑небудзь аднолькавыя рэчы парамі (напрыклад, дзве лыжкі) і пакідала так на ўсю ноч, каб хатняя жывёла «пáрылася (у сэнсе «спарвалася») у належны час».
Каб карова давала шмат малака і мела добры прыплод, неабходна было ў гэты дзень спаліць старыя мётлы і венікі.
Пчаляры запальвалі ўвечары васковую свечку — каб былі мёд і воск.
Не менш у гэты вечар турбаваліся аб садзе і агародзе.
На Каляды, з 13 на 14 студзеня, калі ўся сям’я збіралася вячэраць, бралі сноп жыта, развязвалі яго і клалі пад абрус на стол роўным слоем.
Пасля вячэры гэты сноп збіралі і абвязвалі ім грушы, яблыні, слівы і іншыя фруктовыя дрэвы (прычым абвязвалі дрэвы дзеці‑падлеткі, хлопчыкі ці дзяўчаты). Але абвязваць трэба было на наступны дзень, тройчы кажучы: «Каб была багата, як зямля, і здарова, як вада». Калі вішні не давалі пладоў, то ў навагоднюю ноч гэтыя дрэвы трэба было моцна патрэсці.
Паляўнічыя ведалі, што калі на Новы год злавіць (забіць) якую‑небудзь дзічыну, то цэлы год паляванне будзе ўдалым.
Да навагодняй куцці трэба вярнуць усе пазыкі, іначай на працягу ўсяго года з пазык не вылезеш.
Раілі быць уважлівымі з посудам: калі ў гэты вечар разаб’ецца які‑небудзь посуд, бяда «прыб’ецца» ў хату.
Дзе‑нідзе існавала такое правіла: у Шчадроўку неабходна было штосьці скрасці ў свайго суседа, але скрадзенае раніцай неабходна было вярнуць. Лічылася, што калі таго, хто краў, не злавілі, то цэлы год яго гаспадарцы нішто не пагражае, а калі злавілі, то гаспадарку напаткаюць крадзяжы і скрадзенае так і не вернецца.
Вечарам да заходу сонца ў гэты дзень выносілі з хаты навагоднюю ёлку, каб усю адмоўную энергетыку, якую яна сабрала ў хаце, не перанесці ў наступны год.
Вечар гэтага дня — адзін з самых удалых дзён з усяго года для варожбаў.