У Глыбокім будзе вуліца імя ксяндза Булькі
13.01.2010 10:08
—
Новости Общества
Улады Глыбокага вырашылі надаць адной з новых вуліц імя ксяндза Юозаса Булькі.
Каб ўшанаваць памяць святара, што памёр 9 студзеня і быў пахаваны ля касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар, глыбачане маюць намер адправіць зварот арганізатарам міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно «Магніфікат».
У звароце будзе прапанавана назваць фестываль у гонар ксяндза Булькі.