Сідорскі: ВУП вырас на 0,2%

Источник материала:  
13.01.2010 02:35 — Новости Общества

Па выніках 2009 года прырост валавога ўнутранага прадукту склаў 0,2%, заявіў прэм’ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Спад у прамысловасці склаў 2,8%, на прадпрыемствах Мінпрама — 22,7%. У прамысловасці ўдалося знізіць рэшткі гатовай прадукцыі з 95% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў сярэдзіне мінулага года да 68% на 1 студзеня 2010 года.

У прамысловасці дасягнута рэнтабельнасць 10%, пры гэтым энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту зніжана амаль на 6% да ўзроўню 2008 года.

Беларускі экспарт у 2009 годзе склаў больш чым 60% да ўзроўню 2008 года.

Сідорскі праінфармаваў аб прыцягненні інвестыцыйных рэсурсаў у краіну. У снежні мінулага года ўрад падпісаў рамачнае пагадненне з «Эксімбанкам» Кітая, якое дае магчымасць Беларусі ў 2010 годзе «максімальна выйсці на інвестыцыйнае супрацоўніцтва з гэтай краінай». Мяркуецца, што аб’ём інвестыцый складзе 5,7 млрд. долараў ЗША.

←Был хутор -- стал микрорайон

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика