Журналісты «НН» перамаглі на конкурсе імя Чаркасавай
Журы назвала трох пераможцаў конкурсу імя Веранікі Чаркасавай. Імі сталі Наталка Бабіна, Зміцер Панкавец і Яўген Самсонаў.
Наталка Бабіна перамагла з публікацыяй «Спадарыня Лета» («Наша Ніва» ад 16 сакавіка 2009 г.)
Змітра Панкаўца адзначылі за артыкул «Ударыўся галавой у бардзюр між райаддзелам міліцыі і КДБ» («Наша Ніва» ад 2 снежня 2009 г.)
Яўгену Самсонаву аддалі трэцяе месца за публікацыю «Як узрывалі глушылку» (часопіс «Абажур» № 3 (78), 2009 г.)
Сярод лепшых адзначылі таксама матэрыялы Кастуся Лашкевіча, Сяргея Чыгрына, Наталлі Семяновіч, Аляксея Белага, Андрэя Пачобута.
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбылося напярэдадні дня нараджэння Веранікі. 12 студзеня журналістцы споўніўся б 51 год.
Конкурс яе памяці ГА «БАЖ» абвесціла 20 кастрычніка мінулага года, на 5‑ю гадавіну з дня забойства журналісткі.