Учынак Сяргея Каваленкі аб’яднаў віцебскую апазіцыю

Источник материала:  
12.01.2010 10:51 — Новости Общества

Учынак актывіста КХП‑БНФ Сяргея Каваленкі — вывешванне над галоўнай навагодняй ёлкай Віцебска бел‑чырвона‑белага сцяга — здолеў не толькі прыцягнуць да сябе вялікую ўвагу жыхароў краіны і замежжа, але і зрабіў амаль немагчымае: аб’яднаў мясцовую апазіцыю.

Учынак Сяргея Каваленкі аб’яднаў віцебскую апазіцыю
На фота: Хрыстафор Жаляпаў, Алена Фаміна, Таццяна Севярынец, Павел Севярынец, Сяргей Парсюкевіч.

У панядзелак у Віцебску адбыўся сход па стварэнні грамадскага камітэта ў абарону арыштаванага. Нагадаем, што ён змешчаны на два месяцы ў СІЗА і ў адносінах да яго заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 339 УК Беларусі (хуліганства).

У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі розных дэмакратычных партый, рухаў, грамадскіх арганізацый, у прыватнасці, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, маці палітыка Таццяна Севярынец, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў, мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда і інш.

На думку сяброў аргкамітэта, Сяргей Каваленка з’яўляецца палітвязнем, таму ўсе акцыі ў ягоную абарону будуць праходзіць пад лозунгам «Свабоду палітвязню Каваленку!».

Аргкамітэт правёў збор грашовых сродкаў у падтрымку арыштаванага і яго сям’і, а таксама абмеркаваў магчымыя дзеянні. Сярод запланаваных акцый — віншаванне С.Каваленкі з днём нараджэння, 16 студзеня яму споўніцца 35 гадоў. Мяркуецца, што будуць выдадзены ўлёткі з інфармацыяй пра ўчынак С.Каваленкі, якія будуць распаўсюджвацца сярод жыхароў горада.

Магчыма, будуць зроблены майкі, значкі ці паштоўкі з выявай навагодняй ёлкай і сцягам над ёй і надпісам «Віцебск. 7 студзеня 2010 года». Аргкамітэт таксама шукае адваката для арыштаванага і збіраецца прадаставіць інфармацыю па «справе аб ёлцы» амбасадам краін Еўрасаюза і розным праваахоўным арганізацыям.

←В Минске приступили к уборке от снега «спальных» районов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика