Мінюст забараніў ТБМ абмяркоўваць Інтэрнэт

Источник материала:  
12.01.2010 10:07 — Новости Общества

Адменены круглы стол «Беларускі Інтэрнет, дзяржаўныя абмежаванні і рэгуляванні». Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны — адзін з суарганізатараў мерапрыемства — атрымала папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі пра тое, што абмеркаванне праектаў прэзідэнцкіх указаў не адпавядае статуту арганізацыі.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які даслала ў БАЖ «Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання» — другі суарганізатар «круглала стала».

«Пільная ўвага да мерапрыемства з боку ўладаў сведчыць аб тым, што тэма ўказа… з’яўляецца закрытай, і ўлады баяцца грамадскага абмеркавання», — адзначаецца ў паведамленні.

Арганізатары абяцаюць зладзіць «круглы стол» па інтэрнет-тэматыцы ў канцы студзеня. Падрабязнасці будуць вядомыя пазней.

Сустрэча мела адбыцца сёння, 12 студзеня, з 19.00 да 21.00 ў офісе ТБМ. Нагодай для дыскусіі меў стаць праект прэзідэнцкага ўказа «Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет». Арганізатары запрашалі на мерапрыемства ў якасці экспертаў прадстаўнікоў беларускіх інтэрнет-рэсурсаў.

←Астрологи: После выборов Лукашенко уйдет с поста президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика