Вылет трох самалётаў з мінскага аэрапорта быў затрыманы

Источник материала:  
11.01.2010 22:43 — Новости Общества

Як мінімум тры самалёты, якія накіроўваліся ў Санкт-Пецярбург, Прагу і Калінінград, вылецелі 11 студзеня з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» са значнымі затрымкамі.

Як паведамілі ў даведачнай службе аэрапорта, у Санкт-Пецярбург вылет з Мінска быў затрыманы на 1 гадзіну 30 хвілін, у Прагу — на чатыры гадзіны, у Калінінград — на 1 гадзіну 50 хвілін.

У аэрапорце патлумачылі, што затрымкі звязаныя, у сваю чаргу, з несвоечасовым прыбыццём у Мінск авіялайнераў з-за ўмоў надвор"я.

←В Париже умер кинорежиссер Эрик Ромер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика