У Мосары развіталіся з Юозасам Булькам
11.01.2010 17:02
—
Новости Общества
У вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна ў панядзелак правялі ў апошні шлях вядомага каталіцкага ксяндза Юозаса Бульку, пробашча мясцовага касцёла святой Ганны.
Святара пахавалі каля сцен гэтай святыні, дзе ён служыў каля 20 гадоў свайго жыцця. Як вядома, пахаванне святароў не на могілках, а каля касцёла ўказвае на іх асаблівыя заслугі. Развітацца с ксяндзом прыйшлі тысячы вернікаў. На пахаванне прыехалі каталіцкія біскупы з Беларусі, Літвы, Польшчы.
Юозас Булька нарадзіўся ў 1925 г. у літоўскай вёсцы Рыпайчай. У канцы 1980‑х гг. атрымаў святарскае пасвячэнне і напрацягу многіх гадоў працаваў у мосарскай парафіі Святой Ганны.