Генпракуратура вывучае справу Цыгана

Источник материала:  
11.01.2010 15:20 — Новости Общества

Галоўнае ўпраўленне папярэдняга расследавання МУС Беларусі завяршыла следства па справе былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана. Цяпер матэрыялы вывучаюцца ў Генеральнай пракуратуры.

Пасля гэтага крымінальная справа будзе накіравана ў суд, паведамілі ў галоўным наглядным ведамстве краіны.

Нагадаем, Міхаіла Цыгана затрымалі 6 жніўня 2009 года. Чыноўніку было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча) і ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае службовае становішча).

Крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка раённай адміністрацыі па матэрыялах МУС Беларусі распачаў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

←100 тысяч кубометров снега вывезли из Минска за последние шесть дней

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика