Крымінальная справа ў дачыненні да кінарэжысёра Туровіча накіравана ў суд

Источник материала:  
11.01.2010 10:51 — Новости Общества

Крымінальная справа ў дачыненні да кінарэжысёра Аляксея Туровіча накіравана для разгляду ў суд Фрунзенскага раёна Мінска.

Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў.

Расследаванне праводзіла пракуратура Фрунзенскага раёна.

Туровічу выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга),

арт. 168 (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў) і ч. 1 арт. 169 (распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая заведама не дасягнула 16 гадоў) Крымінальнага кодэкса.

Па справе, распачатай у дачыненні да Туровіча 4 лістапада 2009 года, у якасці пацярпелых праходзяць шэсць хлопчыкаў.

Устаноўлена, што распусныя дзеянні ў дачыненні да іх абвінавачаны ўчыняў з лютага 2007 года па красавік 2009 года.

←Смерть Кейси Джонсон омрачил скандал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика