Усходні фронт: пакуль без пераменаў

Источник материала:  
11.01.2010 09:47 — Новости Общества

Дата аднаўлення перамоў аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь пакуль невядомая. «У мяне такой інфармацыі няма»,

— заявіў прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка.

Чарговы раунд перамоў, што адбыліся 9 студзеня ў Маскве, завяршыўся безвынікова. Па запрашэнні віцэ‑прэм’ера РФ Ігара Сечына ў сталіцу Расіі прыбыла дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам. Як паведаміла прэс‑служба ўрада, беларускі бок прадставіў свае аргументы на аснове прававой базы двухбаковых адносінаў, падмацаваўшы разлікамі, раней узгодненымі экспертамі. Аднак перамоўшчыкі з боку Расіі не прынялі гэта да ўвагі.

У выніку ўдзельнікі пісьмова выклалі свае пазіцыі і завяршылі перамовы, заявіўшы аб гатоўнасці іх прадоўжыць.

Неназваны эксперт у нафтавай сферы заявіў РІА Новости, што Беларусь можа пазбавіцца прапанаваных ільгот, калі будзе зацягваць перамовы. Паводле яго слоў, Расія прапаноўвае паставіць у Беларусь бяспошлінна 6,3 млн. тон нафты для ўнутранага спажывання. Мінск настойвае на бяспошліннай пастаўцы ўсяго аб’ёму нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх НПЗ.

Як паведаміў эксперт, Беларусь просіць павялічыць бяспошлінныя пастаўкі нафты да 30 млн. тон і абяцае ў іншым выпадку павялічыць пошліны на транзіт расійскай нафты да 45 долараў за тону (цяпер 3,9 долара).

За тры гады (2007—2009) прымянення паніжальнага каэфіцыента да нафтавай пошліны расійскі бюджэт субсідаваў эканоміку Беларусі прыкладна на 10 млрд. долараў, адзначыў эксперт.

Ён таксама назваў канкрэтных пасрэднікаў, якія працуюць з расійская нафтай на беларускім рынку. Паводле яго слоў, іх дзейнасць немагчымая без глыбокіх сувязей з уладамі ў Мінску. «Мэта дзеянняў усіх гэтых пасрэдніцкіх структур — купля рознымі шляхамі расійскай сырой нафты, яе перапрацоўка на беларускіх НПЗ і продаж на рынках Польшчы, ФРГ і іншых краін», — сказаў эксперт.

Раней Расія заявіла, што пры адсутнасці пагаднення на 2010 год уся нафта, што прадаецца Беларусі, будзе абкладацца пошлінай у поўным аб’ёме. 1 і 2 студзеня пастаўкі сыравіны не ажыццяўляліся, аб чым ускосна заявіў Сечын 4 студзеня на сустрэчы з прэм’ер‑міністрам РФ Уладзімірам Пуціным.

←Топ-13 громких уголовных дел с участием высокопоставленных чиновников и управленцев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика