Расія прапаноўвае Беларусі 6,3 млн тон бяспошліннай нафты

Источник материала:  
09.01.2010 18:52 — Новости Общества

Расія прапаноўвае Беларусі захаваць аб"ём бяспошлінных паставак нафты, якія складаюць 6,3 млн тон, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на абазнаную крыніцу. Такі аб"ём бяспошлінных паставак прыносіць Беларусі выгаду ў $1,8 млрд у год.

«Расія выказала намер і далей субсідаваць эканоміку Беларусі ў памеры 6,3 мільёны тон нафты, што, улічваючы стаўку $267, прыносіць Мінску выгаду ў памеры $ 1,8 млрд у год», - сказала крыніца.

«Расія выказала гатоўнасць пастаўляць у Беларусь бяспошлінна расійскую сырую нафту ў аб"ёме, неабходным для ўнутранага спажывання за выняткам уласнай здабычы Беларусі (каля 1,7 млн тон).

У цэлым аб"ёмы ўнутранага спажывання, паводле ацэнак спецыялістаў, складаюць 8 млн тон нафты ў год », - паведаміла крыніца.

←Судебные исполнители общих судов Беларуси наделены дополнительными полномочиями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика