Ксёндз Булька: архіўнае відэа
09.01.2010 16:10
—
Новости Общества
Калі журналісты “НН” выправіліся ў вандроўку па Глыбоччыне, яны не абмінулі вёску Мосар. Атрымалася зафільмаваць і ксяндза Юозаса Бульку, які, як вядома, у апошнія гады жыцця не дужа ахвотна ішоў на кантакт з журналістамі. На відэа – стары чалавек, які, аднак, намагаецца трымацца досыць бадзёра.
Ксёндз Юозас Булька быў, што называецца, неадназначнай асобай. Калі дакладней, неадназначным было стаўленне да Мосарскага пробашча: ад захаплення яго руплівасцю да абвінавачанняў ва ўдзеле ў генацыдзе.
Несумненная заслуга ксяндза Булькі — ператварэнне вёскі Мосар у сапраўдны магніт для турыстаў ды вернікаў. Свой след у жыцці сучаснай Беларусі ксёндз Юозас Булька, безумоўна, пакінуў: