Лідзія Ярмошына: Партыі ствараюцца для выбараў

Источник материала:  
07.01.2010 13:57 — Новости Общества

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына спадзяецца на актывізацыю дзейнасці палітычных партый падчас мясцовых выбараў.

«Спадзяюся, палітычныя партыі актывізуюцца, калі, вядома, змогуць знайсці сапраўды рэальных прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах. На жаль, мінулыя выбары паказалі, што амаль палова палітычных партый нават не змаглі прайсці працэс рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў кандыдатамі», — сказала Ярмошына.

Старшыня Цэнтрвыбаркама падкрэсліла, што «палітычныя партыі ствараюцца для ўдзелу ў выбарах, уся іх астатняя дзейнасць не мае значэння». «Калі ў партыі ёсць кандыдаты, якія змогуць узяць удзел у выбарах, то гэта будзе добра. Тым больш што папраўкі ў выбарчае заканадаўства зрабілі партыям значныя паслабленні ў плане вылучэння кандыдатаў», — сказала яна.

Ярмошына таксама зазначыла, што дастойныя кандыдаты ад апазіцыі змогуць увайсці ў склад выбарчых камісій. «Але я не думаю, што іх будзе шмат. Няхай апазіцыя знойдзе дастатковую колькасць кандыдатаў у дэпутаты, каб больш‑менш раўнамерна быць прадстаўленай па ўсёй краіне, а не толькі ў Мінску і Мінскім раёне. Калі вылучаць дастойных людзей, якія здольныя ўзяць удзел у выбарчай кампаніі, маюць вопыт у арганізацыі выбараў, — чаму не? Праблема яшчэ і ў персаналіях. Яны прыходзяць у Цэнтральную камісію і з парога пачынаюць скандаліць. Каму хочацца з такімі няўжыўчывымі людзьмі працаваць у калектыве? Праблема ў манеры паводзінаў, уменні сябе паводзіць, ладзіць з людзьмі. Гэта ўсё мае істотнае значэнне пры фарміраванні выбарчых камісій», — сказала яна.

←Конкурс "Лучший предприниматель 2009 года" объявило минэкономики Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика