Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціянаў з Нараджэннем Хрыстовым

Источник материала:  
07.01.2010 12:57 — Новости Общества

«На працягу тысячагоддзяў не знікае сіла гэтай вялікай урачыстасці, якая напаўняе сэнсам жыццё людзей, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай чалавекалюбства і міласэрнасці, — цытуе віншаванне прэс‑служба кіраўніка дзяржавы. — Нараджэнне Хрыстовае прыносіць мільёнам вернікаў радасць і надзею на перамогу сапраўднай духоўнасці і гуманізму, ачышчае думкі і пачуцці, заклікае да высакародных учынкаў, спагады і цярпення».

«Мы любім і чакаем Нараджэнне Хрыстовае як самае цудоўнае свята, якое нагадвае пра непарыўную сувязь пакаленняў, веліч мацярынскай любові, неабходнасць клапаціцца пра сваіх блізкіх. У гэтыя зімовыя дні з агнямі прыбраных ёлак і перазвонам званоў у сем’ях пануе атмасфера згоды і ўзаемаразумення, якая саграе сэрцы ўвесь наступны год. А добрая традыцыя дапамогі тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, набывае новы змест і выклікае жаданне тварыць дабро», — адзначаецца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.

←Жырыноўскаму забаранілі ўязджаць у Латвію

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика